Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Беларусі: «Мы кнігі не каментуем» 14:00, 11/09/2007
Былы памочнік галоўнага пракурора Міжнароднага трыбунала па былой Югаславіі Флорэнс Хартман напісала кнігу "Мір і пакаранне", у якой сцвярджае, што Расея прадухіліла арышт Р.Караджыча ў 1997 годзе. Ф.Хартман сцвярджае, што ў лістападзе 1997 года лідэр баснійскіх сербаў тайна хаваўся ў Беларусі, пакуль войскі НАТА шукалі яго ў Босніі.
У Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі БелаПАН заявілі, што "такога роду інфармацыя для нас навіна таксама, як і для іншых беларусаў".
Намесніца начальніка кіравання інфармацыі – начальніца аддзела прэс-службы Міністэрства замежных спраў Марыя Ваньшына адзначыла: “Ці мала хто і што можа напісаць. Мы кнігі не каментуем”.