Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Канаплёў падаў у адстаўку (абноўленае) 15:14, 11/09/2007
Спікер «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Уладзімір Канаплёў падаў у адстаўку. Прычыны адстаўкі службоўцы, які шмат гадоў працаваў ва ўладзе, пакуль невядомыя. Як стала вядома "Інтэрфаксу" з парламенцкіх крыніц, сваё рашэнне У.Канаплёў матываваў станам здароўя.
У «палату прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» паступіла заява У.Канаплёва аб яго датэрміновым вызваленні ад занятай пасады па стане здароўя. У заяве гаворыцца пра немагчымасць у сувязі з станам здароўя выконваць свае абавязкі на ранейшым узроўні.
Гэтая заява будзе ўключаная ў парадак дня сесіі «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» для прыняцця адпаведнага рашэння. Сесія адкрыецца 2 кастрычніка 2007 года.
«Дэпутатамі» таксама будзе разгледжанае пытанне аб абранні новага старшыні «палаты прадстаўнікоў».
Аляксандр Лукашэнка паінфармаваны наконт кадравых змен у кіраўніцтве вышэйшага органа заканадаўчай улады краіны, якія рыхтуюцца.