Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Каму дазволена будаваць катэджы ў прыродаахоўнай зоне? (фота)
17:31, 11/09/2007

На беразе Вілейскага вадасховішча, у прыродаахоўнай зоне, на месцы вёскі Кучкі расце элітны катэджны пасёлак. Пра гэта ў Маладзечанскім міжраённым камітэце дзяржкантролю ведаюць. Але праверыць, ці ўсё там адбываецца законна, не хапае часу – усе праверкі праходзяць у адпаведнасці з планам кантрольных мерапрыемстваў.

З кранаў у кватэрах жыхароў Фрунзенскага, Маскоўскага і часткова Кастрычніцкага раёнаў Мінску цячэ вада, якая ідзе з Вілейскага вадасховішча праз Вілейска-Мінскую водную сістэму. Як стала вядома Еўрарадыё, мінчукі не толькі п’юць вілейскую ваду, але і купаюцца ў ёй, і строяць на беразе гэтага вадасховішча катэджы, лазні і прыбіральні.

Тэрыторыя вакол усяго Вілейскага вадасховішча лічыцца водаахоўнай зонай. Згодна з Пастановай Саўміна ад 21 сакавіка 2006 года №377 “Аб замацаванні Палажэння аб парадку ўстанаўлення памераў і межаў водаахоўных зон і прыбярэжных палос водных аб’ектаў і рэжыме вядзення там гаспадарчай дзейнасці”, мінімальная шырыня такой зоны не павінна быць менш за 300 метраў. Паўсюль расстаўленыя шыльды з адпаведным надпісам і папярэджаннем, што нават заязджаць сюды забаронена. Карэспандэнт «Еўрарадыё» на ўласныя вочы пабачыў, што сюды не толькі заязджаюць, але і на самым беразе вадасховішча, у вёсцы Кучкі, шпарка ідзе будоўля катэджаў. У 50 метрах ад вады.

Днямі старшыня Дзяржкантролю Зянон Ломаць вельмі рэзка выказаўся наконт будаўніцтва дамоў і катэджаў у водаахоўных зонах і прыбярэжных поласах азёр, рэк і вадаёмаў. Паабяцаў, што будуць уважліва сачыць за выкананнем патрабаванняў Кодэксу аб зямлі і прыродаахоўнага заканадаўства. Еўрарадыё вырашыла даведацца, ці не выклікае заклапочанасці катэджнае будаўніцтва ў Кучках у кіраўніка Маладзечанскага міжраённага камітэта дзяржкантролю Дзіны Громавай.

“Тое, што там выдзяляюцца ўчасткі, я ведаю. Але якое там ідзе будаўніцтва, катэджы якога размаху і плошчы там будуюцца, я не ведаю. А таксама, ці ёсць там узгадненне архітэктараў, які ўдзел у выдзяленні гэтых участкаў прымала інспекцыя па ахове прыроды, ці выкананыя ўсе патрабаванні заканадаўчых дакументаў, я сказаць не магу, бо гэтыя дзеянні праверцы не падвяргаліся”.

Каб усё гэта высветліць, інспектарам дзяржкантролю ўсяго і трэба, што паехаць у Кучкі і правесці праверку, кажа кіраўнік міжраённага дзяржкантролю. Вось толькі калі да гэтага дойдуць рукі, не вядома.

Набыць у вёсцы Кучкі старую хату амаль нерэальна. Акрамя таго, што кошты за напаўразвалены дом з участкам вагаюцца ад 30 да 80 тысяч долараў, яны ўжо амаль усе выкупленыя. Жыхары навакольных вёсак маюць добры заробак, працуючы на катэджных новабудоўлях. Называюць нават імёны вядомых уладальнікаў дамоў ля вады. Амаль усе яны – жыхары Мінску. Так, адзін з суразмоўцаў пахваліўся, што ставіў плот вакол катэджа генеральнага дырэктара АНТ Ягора Хрусталёва. Паказалі карэспандэнту і дом вядучай праграмы “Добрай раніцы, Беларусь” Святланы Бароўскай.

Начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Вілейскага райвыканкаму Раіса Новікава прызнала, што ў вёсцы Кучкі выдзяляліся зямельныя ўчасткі пад новабудоўлю. Але катэджаў там… няма:

“Участкі, якія ішлі пад новае будаўніцтва, там катэджаў няма. Усе ўчасткі праходзілі праз камісію па Кучках”.

Па яе словах, там будаваліся звычайныя дамы. А катэджы будуюцца на месцы старых дамоў, купленых новымі гаспадарамі разам з участкамі. Але гэта ўжо кампетэнцыя не яе службы:

“Што тычыцца берага вадасховішча, дзе будуюцца катэджы, якія вас цікавяць, то там людзі куплялі дамы, і шла гаворка, каб не будаваць там штосьці, а рабіць рэканструкцыю. Толькі гэта ўжо пытанні не землеўпарадкавання, а архітэктуры”.

Галоўны архітэктар Вілейскага раёна Галіна Кажарновіч прызнала, што замест рэканструкцыі новыя гаспадары зносілі старыя дамы і на іх месцы будавалі катэджы. Але акрамя адной “самавольна пабудаванай” лазні і загароджаных звыш выдзеленага некалькіх метраў зямлі іншых парушэнняў не знайшлі:

“Работала камісія, і не адна. Грубых парушэнняў мы там не знайшлі. Людзі набывалі трухлявыя дамы, і пад выглядам рэканструкцыі на тых жа месцах яны рабілі “рамонт”.

Які “рамонт” пад выглядам рэканструкцыі зрабілі новыя жыхары вёскі Кучкі на беразе водаахоўнай зоны Вілейскага вадасховішча, добра відаць на здымках. Але ў артыкуле 9 той жа пастановы Саўміна ясна гаворыцца, што ў водаахоўнай зоне ўвогуле “забаронена будаўніцтва і рэканструкцыя дамоў і гаражоў”.


Вілейскае вадасховішча. За гэтым папераджальным знакам знаходзіцца вёска Кучкі.


Вілейскае вадасховішча. Будоўля катэджаў вядзецца ў прыродаахоўнай зоне бадай што ў 30-50 метрах ад вады.


Вілейскае вадасховішча. Адзін з дамоў, дзе замест рэканструкцыі зрабілі "рамонт".


Вілейскае вадасховішча. Вось такі палац пасля "рэканструкцыі" паўстане на месцы напаўразваленай хаткі.


Вілейскае вадасховішча. Па меркаванні галоўнага архітэктара Вілейскага раёна Галіны Кажарновіч, гэта не катэджы, пабудаваныя ў водаахоўнай зоне, а проста дамы.


Вілейскае вадасховішча. Па словах чыноўнікаў, на гэтым месцы, выдзеленым пад новабудоўлі, нічога няма.


Вілейскае вадасховішча. Да гэтага дома ад берага водасховішча каля 150 метраў, і ён знаходзіцца ў 300-метровай зоне, дзе будаўніцтва забаронена.


Вілейскае вадасховішча. З вокнаў гэтага дома відаць, як сонца сядае ў ваду Вілейскага вадасховішча.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: