Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэзервы папоўнілі за кошт Velcom 11:40, 11/09/2007
Нацыянальны банк заяўляе пра тое, што ён практычна здолеў аднавіць золатавалютныя рэзервы, якія было пахіснуліся пасля таго як Беларусь стала своечасова аплачваць расейскі газ па новых цэнах. Аднак падлік па методыцы МВФ прыводзіць да іншых высноў.
Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі, падлічаныя па методыцы беларускіх спецыялістаў, на пачатку верасня склалі 3 мільярды 66,1 мільёнаў даляраў, што толькі на 20 мільёнаў ніжэй за ўзровень жніўня.
У той самы час міжнародныя актывы Беларусі, як вызначыў Міжнародны валютны фонд, скараціліся ў параўнанні з жніўнем на 263 мільёны даляраў. Гэта азначае, што аднаўленне золатавалютных рэзерваў краіны адбылося ў асноўным за кошт расейскіх рублёў, якія не ўваходзяць у склад рэзервовых актываў.
Папаўненне збяднелых праз газ рэзерваў стала магчымае, хутчэй за ўсё, за кошт продажу дзяржаўнай долі ў СП «МЦС» (Velcom), хоць афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі няма, бо пахваліцца афіцыйнай прапагандзе тут асабліва зноў-такі няма чым. Цікава, якое эфектыўнае прадпрыемства стане ахвярнай авечкай, калі прыйдзе наступны этап аплаты расейскіх энерганосьбітаў?