Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўрапарламент назаве намінантаў на прэмію імя Сахарава
10:02, 11/09/2007

Еўрапарламент абвесціць сёння спіс намінантаў на штогадовую прэмію імя Сахарава. Сярод кандыдатаў фігуруе прозвішча забітай журналісткі Ганны Паліткоўскай.

Усяго ў спісе 5 прозвішчаў. Сярод намінантаў – праваабаронцы з Кітая, Судана і Аўганістана, а таксама патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей Першы. Але галоўным прэтэндэнтам на атрыманне адной з самых прэстыжных прэмій для праваабаронцаў лічыцца Ганна Паліткоўская, адзначае «Эхо Москвы».

Аглядальніцы «Новой газеты», забітай год таму, прэмія можа быць прысуджаная пасмяротна. Кандыдатуру Паліткоўскай прапанаваў кіраўнік камітэта па міжнародных справах Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі. У Еўрапарламенце ён выступае ад фракцыі еўрапейскіх дэмакратаў.

Па працэдуры, для сцвярджэння кандыдатуры неабходна сабраць не менш як 25 подпісаў дэпутатаў. Прэмія Андрэя Сахарава была заснаваная ў 1988 годзе. За гэты час яе ўладальнікамі станавіліся шматлікія вядомыя палітыкі і праваабаронцы – напрыклад, Нэльсан Мандэла, Коффі Анан і арганізацыя «Рэпарцёры без межаў».

Летась уладальнікам прэміі імя Сахарава стаў лідэр беларускай апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: