Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Станіслаў Шушкевіч: «Вельмі добра, што Канаплёў сышоў» 17:14, 11/09/2007
“Магу дакладна сказаць, што Уладзімір Канаплёў абсалютна не адпавядаў пасадзе спікера “палаты прадстаўнікоў”. І вельмі добра, што ён, нарэшце, сышоў, нават нягледзячы на тое, што гэты парламент “кішэнны”. Я мяркую, што расклад сілаў у атачэнні Лукашэнкі пасля гэтай адстаўкі не зменіцца, бо Канаплёў у коле прэзідэнта вялікай ролі не адыгрываў і нейкай асаблівай адданасці не дэманстраваў”, -- заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 былы старшыня Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслаў Шушкевіч, каментуючы адстаўку спікера “палаты прадстаўнікоў” Уладзіміра Канаплёва.