Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рынкевіч: Следства, магчыма, запалохвала сваякоў Клімава
12:23, 11/09/2007

Былы адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч падазрае, што следства запалохвала сваякоў апазіцыянера Андрэя Клімава. Па словах адваката, жонка Андрэя Клімава адмовілася ад яго паслуг, але пры гэтым паводзіла сябе даволі нервова.

"Я патэлефанаваў Таццяне, але ў яе голасе адчуваліся нейкая нуда і нервовасць. Тады я зразумеў: тут нешта не так. Думаю, мела месца запалохванне сваякоў Клімава з боку следства і прапанова ім нейкага пагаднення. Магчыма, ім прапаноўвалі не казаць нічога на конт даты судовага працэсу і за гэта паабяцалі менш жорсткі прысуд", – заявіў Ігар Рынкевіч у інтэрв`ю газеце "Коммерсант".

На думку адваката, кваліфікаваны юрыст на судовым працэсе па справе Андрэя Клімава змог бы "ўчапіцца за закон" і паспрабаваць даказаць невінаватасць падсуднага. "У справах па выказваннях у Інтэрнэце ёсць шмат магчымасцяў, бо цяжка даказаць, што менавіта гэты чалавек размясціў тую ці іншую інфармацыю ў сетцы”, – падкрэсліў Андрэй Клімаў.

Падчас і пасля судовага працэсу жонка Андрэя Клімава Таццяна Леановіч адмаўлялася мець стасункі з прэсай. "Я ведаю, што Таццяна была звязаная падпіскай аб нераскрыцці ходу следства і суду, яе вельмі сур`ёзна папярэдзілі", – распавёў у інтэрв`ю "Коммерсанту" адзін з людзей, блізкіх да сям`і палітыка.

Апазіцыянер Клімаў прысуджаны да двух гадоў турмы

Суддзя Цэнтральнага суду Менска Алена Ільіна прысудзіла Андрэя Клімава да двух гадоў пазбаўлення свабоды. У якасці грамадскага абаронцы на працэсе прысутнічала жонка Андрэя Клімава – Таццяна Леановіч. Прэса не была паінфармаваная пра судовы працэс над Андрэем Клімавым.

Дэпутат Вярхоўнага Савета 13 склікання Андрэй Клімаў быў арыштаваны трэцяга красавіка 2007 года за апублікаваны ў Інтэрнэце публіцыстычны артыкул. У дачыненні палітыка была ўзбуджаная крымінальная справа па артыкуле 361 ч.3 КК РБ "Заклікі да звяржэння або змены канстытуцыйнага ладу, ажыццёўленыя з дапамогай СМІ". Пасля затрымання ў Андрэя Клімава здарыўся сардэчны прыступ, нагадвае «Тэлеграф».


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: