Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мікола Статкевіч: «Частка беларускай наменклатуры патрабуе рэформаў» 15:50, 11/09/2007
«Логіка любой аўтарытарнай сістэмы – кадры павінны тасавацца. А тыя, хто заяўляе пра сваю залішнюю самастойнасць, самадастатковасць, павінны прыбірацца. Канаплёў дэманстраваў такую самадастатковасць, упэўненасць. У тым ліку фінансавую. І пэўна стаў падазравацца ў амбіцыях. Пэўна, быў не зусім кіраваны. Наогул, я бы сказаў, што ў асяроддзі Лукашэнка шпацыруюць «хвалі» няўпэўненасці. Нават там зразумелі, што беларускі калгас не самадастатковы эканамічна. Масква падтрымку згортвае, а частка наменклатуры патрабуе рэформаў», – заявіў у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97 старшыня аргкамітэта Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада), каардынатар Еўрапейскай кааліцыі Мікола Статкевіч, каментуючы адстаўку старшыні «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Уладзіміра Канаплёва