Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 1112 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Салігорскія шахцёры забаставалі
10:14, 11/09/2007

Сутачны страйк шахцёраў на руднях “Беларуськалія” з 8 па 9 верасня 2007 года, адбываўся па «італьянскаму» метаду: шахцёры спусціліся пад зямлю, але працаваць не сталі. Страйкам было абхопленае каля 80% усіх падземных працоўных, паведаміў прадстаўнік «Беларускага Хельсінкскага камітэта» ў Салігорску Леанід Мархотка..

Асноўнымі прычынамі страйку салігорскіх шахцёраў стаў намер урады пазбавіць працоўных шэрагу іх сацыяльна-эканамічных заваёў, атрыманых падчас страйкаў 1991–1993 гг.:

- намер спыніць выплаты пенсій за працу ў шкодных умовах працы, калі працаўнік працягвае сваю далейшую працоўную дзейнасць у аб`яднанні;

- намер спыніць альбо значна паменшыць выплату дапамогі пры выхадзе на пенсію (так званых шахцёрамі «трунных»);

- намер скараціць водпуск падземным працоўным і прыраўняць яго да 40 дзён ( цяпер водпуск шахцёраў, якія працуюць непасрэдна ў забою, дасягае 56 дзён);

- намер вылучаць грошы на аздараўленне падчас водпуску толькі пры ўмове набыцця працаўнікамі пуцёвак у санаторыі (прафілакторыі).

Страйк насіў папераджальны характар. Калі ўрад будзе і надалей настойваць на пазбаўленні салігорскіх шахцёраў сацыяльна-эканамічных заваёў, альбо ў выпадку пераследу ўдзельнікаў і арганізатараў страйку, шахцёры маюць намер пачаць бестэрміновы страйк з зацягваннем наземных працаўнікоў абагачальных фабрык і дапаможных цэхаў. У дадзены момант паміж падземнымі і надземнымі падраздзяленнямі працоўных вядзецца каардынацыйная праца наконт сумесных дзеяннях па абароне сваіх сацыяльна-эканамічных інтарэсаў.

Як паведамляе прэс-служба АГП, у сувязі з страйкам у горадзе Салігорску на ўсе рудакіраванні РУП ПА «Беларуськалій» накіраваныя працаўнікі КДБ для ацэнкі сітуацыі і выяўленні арганізатараў.


камэнтароў: 2

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: