Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Вайтовіч: «У версію аб адстаўцы Канаплёва па стане здароўя – не веру» 16:05, 11/09/2007
«Неяк вельмі хутка ўсё адбылося. Толькі на мінулым тыдні мы абмяркоўвалі пытанне няўстойлівага становішча Канаплёва. Вядома, я магу толькі меркаваць, што за гэтым стаіць. Стан здароўя – гэта, вядома, адна з магчымых прычын адстаўкі, хоць я думаю, што прычына іншая. Гэта звычайны прыём, калі трэба, каб сышоў з высокай пасады дзяржаўны службоўца. Калі Лукашэнка адклікаў мяне з «савета рэспублікі», кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Урал Латыпаў прапанаваў мне напісаць заяву па ўласным жаданні. Я не хацеў хлусіць, што ў мяне дрэннае здароўе, і не стаў нічога пісаць. Думаю, што, магчыма, у Лукашэнкі з Канаплёвым абвастрыліся стасункі, і той вырашыў з ім расстацца. Магчыма, Канаплёў сам прыняў такое рашэнне – сысці з каманды Лукашэнкі, тады гэта значная падзея. Я думаю, што неўзабаве мы ўсё зразумеем», – заявіў у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97 былы старшыня “савета рэспублікі” “нацыянальнага сходу” Аляксандр Вайтовіч, каментуючы адстаўку старшыні “палаты прадстаўнікоў” Уладзіміра Канаплёва.