Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Францыя асудзіла рэпрэсіі ў Беларусі
12:35, 12/09/2007

Францыя асуджае затрыманьне каля дваццаці моладзевых актывістаў, якое адбылося ў панядзелак у горадзе Баранавічы падчас пачатку судовага працэсу над адным зь іх таварышаў, сябрам арганізацыі “Малады Фронт” Яраславам Грышчэнем. З такой заявай выступіў намесьнік прэсавага сакратара Міністэрства замежных справаў Францыі.

Францыя таксама асуджае затрыманьне падчас вышэй адзначаных падзеяў двух журналістаў-фатографаў агенцыяў “Франс Прэс” і “Ройтэрс”, якія выконвалі свае прафэсійныя абавязкі.

Францыя нагадвае Беларусі пра забавязаньні, якія тая ўзялася выконваць у сфэры свабоды аб’яднаньняў, свабоды выказваньня і свабоды прэсы.

Францыя занепакоена сталым пагаршэньнем сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, краіне-суседцы Эўрапейскага зьвязу. Францыя з асаблівай заклапочанасьцю канстатуе, што шматлікія праваабарончыя арганізацыі , у прыватнасьці НДА “Вясна” не былі зарэгістраваныя, у парушэньне заключэньняў Камітэта па правах чалавека ААН.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: