Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Хутка Менск увойдзе ў шэраг самых дарагіх для пражывання гарадоў
10:47, 12/09/2007

Да такой высновы прыйшлі эксперты агенцтва эканамічнай інфармацыі ПРАЙМ-ТАСС падчас даследаванняў пакупніцкай здольнасці даляра ЗША у нашай краіне.

Даляр зніжаецца ва ўсім свеце, а ў такіх краінах, як Беларусь, Расея, Украіна і іншых краінах з пераходнай эканомікай, дзе курс і значэнне гэтай валюты першапачаткова былі завышаныя, абясцэненне даляра адбываецца найбольш імкліва.

Аналітыкі агенцтва ПРАЙМ-ТАСС супаставілі рост курсу даляра па дачыненні да беларускага рубля за апошнія пяць гадоў з ростам цэнаў на асноўныя тавары штодзённага спажывання, жыллёва-камунальных тарыфаў, кошты квадратнага метра жылля і прыйшлі да высновы, што ў шматлікіх беларусаў кашалькі за гэты час вельмі моцна "схуднелі".

У Беларусі ў 2002–2007 гады намінальны курс даляра павялічыўся ўсяго на 36%, у той час як спажывецкія цэны за гэты перыяд узраслі больш як у 2,3 разоў. У выніку хуткасць росту цэнаў апярэджвае дынаміку абменнага курсу ў 3,7 разоў. Пры гэтым ужо чацвёрты год даляр зафіксаваны прыкладна на адным узроўні, гэта значыць, не расце, а цэны ў крамах і на рынках, наадварот – увесь час падвышаюцца. Гэта значыць, іншымі словамі, "амерыканец" у Беларусі за гэты час вельмі моцна "схуднеў", а разам з ім – і зарплаты ў даляравым эквіваленце.

Найбольш уражліва выглядаюць разлікі абясцэнення зарплаты да ўзроўню тарыфаў ЖКГ. Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў апошнія гады раслі нашмат хутчэй, чым астатнія цэны. У Беларусі за перыяд з 2002 года яны выраслі прыкладна ў 6,2 разоў, адпаведна, даляр "абясцэніўся" па дачыненні да тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі ў 4,5 разоў. Атрымліваецца, што прызначаная ў 2001 годзе заработная плата ў памеры 500 даляраў для захавання сваёй пакупніцкай здольнасці па дачыненні да тарыфаў ЖКГ павінна складаць на 1 жніўня 2007 года не менш як 2291 (!) даляр.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: