Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мінюст настойвае на ліквідацыі «Надзеі» 15:41, 12/09/2007
Сёньня судзьдзя Вярхоўнага суду Беларусі Ігар Мільто правёў сустрэчу з прадстаўнікамі Міністэрства юстыцыі і Беларускай партыі жанчынаў “Надзея”,паведамляе "Радыё Свабода".
На ёй супрацоўнік міністэрства Аляксандар Харытон завіў, што міністэрства па-ранейшаму настойвае на ліквідацыі “Надзеі”. Падставай для гэтага, паводле словаў спадара Харытона, з’яўляюцца неаднаразовыя грубыя парушэньні заканадаўства.
Кіраўнік “Надзеі” Алена Яськова заявіла, што яна ня можа пагадзіцца з такімі абвінавачваньнямі і прывяла шэраг аргумэнтаў, якія падтрымліваюць яе пазыцыю.
Судзьдзя І.Мільто, якому даручана разглядаць зыск міністэрства да партыі жанчын, папрасіў бакі прадставіць дадатковыя дакумэнты. Пасьля іх вывучэньня, ён і прызначыць дату пачатку судовага працэсу.