Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Увядзенне рэгістрацыі ўзмоцніць кантроль за зборам падаткаў
13:41, 12/09/2007

Адмена інстытута прапіскі з 1 студзеня 2008 года не пацягне за сабою ўвядзення ў Беларусі новых пашпартоў, паведаміў на прэс-канферэнцыі ў сераду начальнік кіравання па грамадзянстве і міграцыі ГУУС Менгарвыканкама Мікалай Шэўчык.

"З 1 студзеня ў Беларусі не плануецца ўвядзенне новага віду пашпарта. Адмена інстытута прапіскі і ўвядзенне рэгістрацыі грамадзян не прадугледжвае імгненную адмену пашпарта. Ніякіх новых дакументаў замест пашпарта з пачатку 2008 года ў Беларусі выдаваць не будуць", – растлумачыў М.Шэўчык. Ён сказаў, што "паступова цягам некалькіх гадоў у Беларусі будзе ўведзены так званы ўнутраны і замежны пашпарт". "Увядзенне замежнага пашпарта спросціць жыццё людзям, якім часта прыходзіцца бываць за мяжой, напрыклад, "дальнабойнікамі", – сказаў М.Шэўчык.

Ён таксама не выключыў таго, што "праз некалькі гадоў у Беларусі могуць з`явіцца біяметрычныя пашпарты".

Адказваючы на пытанні журналістаў, М.Шэўчык сказаў, што адмена прапіскі і ўвядзенне рэгістрацыі грамадзян, "гэта не пацягне падаражання жылля, у тым ліку для асоб, якія здымаюць жыллё ўнаймы".

"Сітуацыя складаецца так, што ў Менску сталі больш будаваць жылля, і гэта вызначае яго цану, а не існаванне або адсутнасць прапіскі", – дадаў начальнік кіравання.

Паводле яго слоў, "увядзенне рэгістрацыі таксама дазволіць узмацніць кантроль за зборам падаткаў ад здачы жылля ў арэнду".

Наконт пытанняў, рэгістрацыі студэнтаў у Менску, М.Шэўчык растлумачыў, што "паводле новага ўказу прэзідэнта, калі студэнт, які прыбыў у Менск на вучобу, не мае месца ў інтэрнаце або не знайшоў неабходных 20 квадратных метраў для рэгістрацыі, яго будуць рэгістраваць пры навучальнай установе, у якой ён вучыцца".


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: P2P file sharing free download ares news and reviews
Скачать фильм