Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімір Мацкевіч: «Адстаўка Канаплёва – гэта прыкмета будучых цікавых падзей» 11:24, 12/09/2007
Вядомы беларускі палітолаг і філосаф Уладзімір Мацкевіч каментуе прашэнне спікера «палаты прадстаўнікоў» Уладзіміра Канаплёва аб датэрміновым вызваленні ад занятай пасады нібыта па стане здароўя.
«Канаплёў маладзейшы за мяне, і таму цалкам нечаканы для мяне стан яго здароўя. Гэтак жа і па палітычных матывах. Калі б справа адбывалася ў дэмакратычным «парламенце», то там гэта стварала б інтрыгу. Тут, зразумела, што будзе новы назначэнец. Але, калі такі адданы клеўрэт не проста рэжыму, а асабіста Аляксандра Лукашэнкі падае ў адстаўку і калі здароўе – усяго толькі падстава, то гэта гаворыць пра тое, што шэраг адставак і персанальных змен у рэжыме не скончылася, і яна нават не дасягнула сваёй кульмінацыі. Варта чакаць вельмі інтрыгуючых і цікавых з`яў. Я думаю, нават калі там сапраўды справа ў здароўе Канаплёва, гэта прыкмета цікавых будучых падзей», – заявіў Мацкевіч у інтэрв`ю «Нямецкай хвалі».