Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Справа «польскіх шпіёнаў» развальваецца 15:51, 12/09/2007
Сёньня ў працэсе над “польскімі шпіёнамі”, які вядзе Вайсковая калегія Вярхоўнага Суду, перапынак. Чакаецца, што заўтра стане вядомай дата вынясеньня прысуду. Разгляд справы пачаўся 4 верасьня і адбываецца пры зачыненых дзьвярах.
Учора прэсавая служба Вярхоўнага суду спачатку паведаміла, што вынясеньне прысуду прызначана на сёньня.
Аднак, як заявіў прадстаўнік Вайсковай калегіі Вярхоўнага Суду, адзін з “польскіх шпіёнаў” у сваім апошнім слове нечакана памяняў свае паказаньні. Хто менавіта, у прэсавай службе Вярхоўнага суду не паведамляюць.