Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Заява прэм`ер-міністра Казахстана мае палітычнае значэнне? 14:33, 12/09/2007
Прэм`ер-міністр Казахстан Карым Масімаў у сераду на брыфінгу ў Астане заявіў, што Казахстан зацікаўлены ў транзіце нафты праз Беларусь і яе перапрацоўцы на беларускіх НПЗ. Заяву кіраўніка казахскага ўрада пагадзіўся пракаментаваць прэс-цэнтру Хартыі’97 эканаміст Станіслаў Гусак.
«Увогуле, гэта правільна і, думаю, эканамічна апраўданае, бо дазволіць загрузіць нашы нафтаперапрацоўчыя заводы, якія цяпер працуюць у палову магутнасці», – мяркуе эксперт.
Беларусь, на думку эканаміста, можа закупляць пэўныя аб`ёмы нафты ў Казахстане, перадаваць іх Расеі і наўзамен атрымоўваць аналагічныя аб`ёмы расейскай нафты з нафтаправода «Дружба». У перспектыве магчыма атрыманне казахскай нафты праз нафтаправод «Адэса–Броды», паколькі ад яго да Мазыра працягнутая галінка.
«Магчыма, заява прэм`ер-міністра Казахстана мае, у некаторай ступені, палітычнае значэнне. Расея апошнім часам актыўна праводзіць імперскую знешнюю палітыку. Каб супрацьстаяць ёй, шматлікія краіны спрабуюць наладзіць незалежнае ад Расеі эканамічнае ўзаемадзеянне», – мяркуе Станіслаў Гусак.