Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Адстаўка Уладзіміра Канаплёва з пасады спікера не паўплывае на працаздольнасць «парламента», лічаць дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі.
У інтэрв`ю БелаПАН старшыня камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Вадзім Папоў адзначыў, што "дэпутацкі корпус працуе ўжо 3 гады, мае свой стыль і пэўныя напрацоўкі, якія будуць выкарыстоўвацца тым, хто стане новым старшынёй". Таму, лічыць ён, адстаўка У.Канаплёва "не паўплывае ў адмоўным плане на працаздольнасць парламента".
Прэтэндэнтаў на пасаду старшыні «палаты прадстаўнікоў» сярод дэпутатаў дастаткова, лічыць Вадзім Папоў.
Намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Сяргей Касцян таксама ўпэўнены, што праблем у працы «парламента» ў сувязі з адстаўкай У.Канаплёва не будзе. Паводле яго слоў, "кожны «дэпутат» годны пасады спікера парламента, бо мае вялізны жыццёвы і працоўны досвед, досвед працы кіраўніком".
Нагадаем, 11 верасня стала вядома пра тое, што старшыня ніжняй палаты «парламента» У.Канаплёў падаў заяву аб датэрміновым вызваленні ад занятай пасады па стане здароўя і немагчымасці ў сувязі з гэтым выконваць свае абавязкі на ранейшым узроўні.