Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мікола Статкевіч: «Ня трэба думаць, што ў Расеі прыйдзе нехта добры» 21:52, 12/09/2007
“Цалкам прадказальнай” назваў адзін зь лідэраў сацыял-дэмакратаў Мікалай Статкевіч адстаўку расейскага прэм’ера Міхаіла Фрадкова, пра якую стала вядома апоўдні 12 верасьня.
Паводле Мікалая Статкевіча, “прадстаўнік расейскіх сілавікоў Уладзімер Пуцін, які трымае ўладу ў Расеі, вырашыў загадзя назваць наступніка, каб не даводзіць справу да барацьбы кланаў”.
Мікалай Статкевіч не назваў у інтэрв’ю “Радыё Свабода” імя гэтага наступніка, паколькі лічыць гэта “неістотным”: “Каго цяпер назавуць, той і стане прэзыдэнтам”. Пры гэтым Мікалай Статкевіч ня выключыў, што зьявіцца нечаканая кандыдатура, бо лічыць, што “Пуцін любіць нестандартныя крокі”.
Палітыка адносна Беларусі пры новым старшыню расейскага ўраду ня зьменіцца, мяркуе беларускі апазыцыянэр.
“Ніякіх пазытыўных зьменаў, што да дачыненьняў зь Беларусьсю, ня будзе. Ня трэба думаць, што ў выніку расейскіх выбараў сыдзе кепскі Пуцін і прыйдзе нехта новы, добры. Палітыка паглынаньня кавалкамі, ціхага эканамічнага здушэньня будзе працягвацца.
Быў іншы плян: што Лукашэнка саступіць і Пуцін стане прэзыдэнтам аб’яднанай дзяржавы, але Лукашэнка ўзяў столькі дзясяткаў мільярдаў даляраў, а слова не стрымаў. Таму ня варта чакаць паслабленьня. Хай прывучаецца жыць паводле сродкаў і будзе пільным, бо “кантора” ў Расеі мае на яго зуб”.