Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уся сям`я Канаплёва сыходзіць з улады 13:58, 12/09/2007
Ала Канаплёва, жонка пакуль яшчэ старшыні «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі Уладзіміра Канаплёва, звольнілася з пасады начальніка кіравання спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі. Пра гэта «Салідарнасці» паведамілі ў аддзеле кадраў Міністэрства.
Падрабязнасці звальнення Алы Мікалаеўны не распавядаюць ні ў аддзеле кадраў, ні ў кіраванні спецыяльнай адукацыі. «Мы не можам каментаваць гэтую тэму. І ўвогуле, якое дачыненне мае звальненне Алы Канаплёвай да заявы аб адстаўцы Уладзіміра Канаплёва?!», – здзіўляюцца суразмоўцы.
Тым часам, Уладзімір Канаплёў цяпер афіцыйна знаходзіцца ў планавым водпуску, які скончыцца ў канцы верасня.
Нагадаем, 11 верасня з афіцыйных СМІ стала вядома, што спікер падаў заяву аб адстаўцы з матывіроўкай «па стане здароўя і немагчымасцю ў сувязі з гэтым выконваць свае абавязкі на ранейшым узроўні».
Заява Канаплёва будзе ўключаная ў парадак дня сесіі, якая мае быць, для прыняцця адпаведнага рашэння. Як вядома, сесія «палаты прадстаўнікоў» адкрыецца 2 кастрычніка 2007 года. Адначасова дэпутаты вызначацца з новым спікерам. Таксама гаворыцца, што Аляксандр Лукашэнка паінфармаваны пра кадравыя змены, якія рыхтуюцца, у кіраўніцтве вышэйшага органа заканадаўчай улады.