Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Шахцёры патрабуюць пенсію за шкоднасць 10:02, 12/09/2007
Прадстаўнікі Незалежнага прафсаюза гарнякоў (НПГ) падалі заяўку на правядзенне пікету супраць запланаванай адмены выплаты пенсій за працу ў шкодных умовах.
Такая мера прадугледжаная законапраектам "Аб прафесійным пенсійным страхаванні", які прыняты парламентам у першым чытанні ў чэрвені 2007 года і ўступае ў сілу 1 студзеня 2008 года. Акрамя таго, прадугледжанае таксама скарачэнне водпуску з 56 да 40 дзён і скарачэнне шэрагу іншых ільгот.
Як паведаміў БелаПАН арганізатар акцыі, старшыня выканаўчага бюро НПГ Генадзь Раманюк, пікет плануецца правесці ў Салігорску 2 кастрычніка.