Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 1213 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дачцэ Казуліна на працы абвясцілі вайну
10:53, 12/09/2007

Старэйшай дачцэ палітвязня Аляксандра Казуліна на працы вынеслі дысцыплінарнае спагнанне. Вольга Казуліна працуе на прадпрыемстве ТАА «Альактив» намеснікам дырэктара па прававых і кадравых пытаннях.

Прадпрыемства стратнае. У 2005 годзе абвешчанае банкрутам. Цяпер знаходзіцца ў стадыі ліквідацыі.

«Кіраўнік прадпрыемствам Сяргей Барысаў неўзлюбіў мяне адразу ж, я думаю, па адной прычыне – я заўсёды казала праўду, нягледзячы на тое, згодны з гэтым кіраўнік ці не (на фірму ў якасці антыкрызіснага кіраўніка ён прыйшоў у лістападзе 2006 г.). Як намеснік дырэктара па прававых і кадравых пытаннях я заўсёды адстойвала правы простых працаўнікоў у той час, калі Барысаў усё робіць за іх спінамі. Ужо ў лютым 2007 г. кіраўнік сказаў, што звольніць мяне, калі я буду і далей з ім спрачацца. А спагнанне мне накладзенае за тое, што ў картцы Т-2 у трох асабістых справах няма подпісаў працаўнікоў. З гэтых трох асабістых спраў, у дзвюх не былі пастаўленыя подпісы яшчэ ў 2001 і ў 2003 гады! Гэта значыць, я вінаватая ў тым, што інспектар па кадрах, які працаваў 4 гады таму, не пракантраляваў наяўнасць двух подпісаў», – распавядала дачка палітвязня ў інтэрв`ю сайту kozylin.com.

Дачка палітыка адзначае, што парушэнне, на падставе якога ёй вынеслі спагнанне, вельмі «значнае» у параўнанні з тым, што кіраўнік адмовіўся супрацоўнічаць з інвестарамі, выводзіць прадпрыемства з неплацежаздольнасці, не выдае заработную плату працоўным ужо 7 месяцаў, несвоечасова выплачвае адпускныя і не робіць поўны разлік з звольненымі.

«Дзіўна, што Дэпартамент па санацыі і банкруцтву, у чыіх абавязках ляжыць кантроль і нагляд за правамернасцю дзеянняў кіраўнікоў, у адказ на скаргі працоўнага калектыву ТАА «Альактив», ніякіх актыўных дзеянняў не робіць. Атрымліваецца, што орган Міністэрства эканомікі заахвочвае ўсе дзеянні кіраўніка. Той факт, што кіраўнік С.Ю. Барысаў вынес мне дысцыплінарнае спагнанне практычна ні завошта, пацвярджае яго намер пазбавіцца ад мяне як мага хутчэй. Цяпер я хаджу на працу, як на вайну. Нягледзячы на гэтае, я буду ў судовым парадку адстойваць свае парушаныя правы», – адзначае Вольга Казуліна.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: