Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Украіна падвышае цэны на электраэнергію для Беларусі
16:02, 13/09/2007

Цяпер Украіна свядома адмаўляецца ад паставак электраэнергіі па тых кірунках экспарту, якія невыгодныя з эканамічнага пункту гледжання. Пра гэта заявіў прэс-сакратар Міністэрства паліва і энергетыкі Украіны Канстанцін Барадзін, адказваючы на пытанне карэспандэнта ЛІГАБізнесІнформ. У якасці прыкладу К.Барадзін прывёў дамоўленасці аб пастаўках электраэнергіі ў Беларусь, звярнуўшы ўвагу на тое, што экспарт электраэнергіі ў гэтую краіну здзяйсняўся з пачатку года па цане ад 2 да 2,4 амерыканскіх цэнты за квт пры тым, што цана для ўкраінскіх спажыўцоў на ўкраінскім рынку складае каля 4,7 цэнтаў за квт.

"Падчас перамоваў з нашымі беларускімі партнёрамі мы паведамілі ім пра тое, што Украіна на сёння не валодае залішняй магутнасцю, якая дазваляе выпрацоўваць гэтую электраэнергію, пры якой такая цана экспарту, як 2,4 цэнты за квт з`яўляецца для Украіны прывабнай. У сувязі з гэтым мы прапанавалі нашым беларускім партнёрам перайсці на закупы электраэнергіі па цэнах унутранага рынку Украіны. На сёння, наколькі нам вядома, беларускі бок вывучае нашу прапанову", – падкрэсліў ён, дадаўшы пры гэтым, што аналагічную пазіцыю Міністэрства займае і ў пытанні экспарту электраэнергіі ў Малдову.

Па словах К.Барадзіна, у сувязі з ростам кошту энерганосьбітаў, у першую чаргу газу, экспартныя цэны не пакрываюць выдаткаў на выпрацоўку электраэнергіі. "Мы гатовыя экспартаваць электраэнергію па ўсіх напрамках, задавальняючы запатрабаванні ўсіх нашых заказчыкаў і кліентаў. Але пры гэтым дадзеныя пастаўкі электраэнергіі не павінны наносіць эканамічную шкоду прадпрыемствам Украіны. Гэтыя пастаўкі мы гатовыя вырабляць па цане ўкраінскага энергарынка", – падкрэсліў прэс-сакратар.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: