Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беніта Ферэра-Вальднер: «Спадзяюся, што Беларусь зробіць выбар на карысць Еўропы»
09:46, 13/09/2007

"Гэта справа Беларусі – самастойна заняцца сваімі праблемамі і дамагчыся прагрэсу. Я шчыра спадзяюся, што Беларусь зробіць свой стратэгічны выбар на карысць Еўропы", – такую заяву зрабіла камісарка Еўразвяза па знешніх сувязях і палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднер, выступаючы 11 верасня перад камітэтам Еўрапарламента па знешніх сувязях.

Яна падкрэсліла, што Беларусь застаецца краінай, якой ЕЗ "надае адмысловую ўвагу". Пры гэтым Б.Ферэра-Вальднер адзначыла, што яе прадстаўнікі 3 верасня ў Брусэлі падчас міжнароднай канферэнцыі "Працаваць разам – паляпшаць палітыку добрасуседства" правялі сустрэчу з беларускай афіцыйнай дэлегацыяй, паведамляе БелаПАН. "Сустрэча прайшла адкрыта і канструктыўна, – сказала Б.Ферэра-Вальднер. – Мы паслалі пэўны сігнал, што мы хочам бачыць станоўчыя змены ў нашых стасунках і рух да паўнавартаснага партнёрства ў рамках Еўрапейскай палітыкі добрасуседства". Пры гэтым, падкрэсліла яна, паляпшэнне стасункаў магчымае толькі пры "пераканаўчых кроках з боку Беларусі на шляху да дэмакратыі і захавання правоў чалавека". "Мы павінны працягваць настойваць на выконванні гэтых фундаментальных каштоўнасцяў", – заявіла Б.Ферэра-Вальднер.

Паводле яе слоў, увесну гэтага года ў Беларусі назіраліся "некаторыя пазітыўныя змены", аднак нядаўнія арышты грамадскіх актывістаў і канфіскацыя брашур "Што Еўрапейскі Звяз можа даць народу Беларусі" "не ўсяляюць надзею".

Б.Ферэра-Вальднер таксама асоба падкрэсліла, што Еўракамісія па-ранейшаму лічыць неабходным адкрыць сваё прадстаўніцтва ў Менску. Паводле яе слоў, усе звязаныя з гэтым працэдуры "зацягваюцца" беларускім бокам. "На мінулым тыдні мы зноў нагадалі пра гэта пытанне беларускаму боку. Спадзяюся, Беларусь неўзабаве зацвердзіць нашы дамоўленасці", – сказала еўракамісарка.

Стэнаграма выступу Б.Ферэра-Вальднер размешчаная на сайце
Еўракамісіі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: