Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Беларусі: Інтэграцыя з Еўропай захоўвае актуальнасць 13:10, 13/09/2007
"Беларусь выступае за пабудову адзінай вялікай Еўропы, у якой будзе месца для ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі бакамі", – заявіў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў.
Паводле яго слоў, развіваецца энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі і ЕЗ – прайшлі экспертныя кансультацыі ў гэтай сферы. Станоўчая дынаміка адзначаецца ў гандлёва-эканамічных стасунках Беларусі з краінамі Еўрапейскага Звязу. "Мы адкрытыя для развіцця гэтых і іншых кірункаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕЗ", – сказаў Андрэй Папоў, як паведамляе БелТА
Ён нагадаў, што падчас нядаўніх перамоў намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валерыя Варанецкага ў Брусэлі беларускі бок выказаў некалькі прапаноў па развіцці супрацоўніцтва. "Яны захоўваюць сваю актуальнасць", – падкрэсліў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства.