Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сідорскі: «У нашых стасунках з Фрадковым не ўсё было гладкае» 10:13, 13/09/2007
Міхаіл Фрадкоў, які адпрацаваў на пасадзе прэм`ер-міністра Расеі 3 гады, прыкладаў усе намаганні для развіцця інтэграцыі Беларусі і Расеі, заявіў у сераду на брыфінгу ў Астане прэм`ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, каментуючы адстаўку Фрадкова. "Міхаіл Яфімавіч прыкладаў усе намаганні, каб вырашыць задачы інтэграцыі эканомік", падкрэсліў Сідорскі. Разам з тым, беларускі прэм`ер прызнаў, што "ў нашых стасунках не ўсё было гладкае, я маю на ўвазе праблемы, якія ўзніклі паміж Газпромам і Белтрансгазам".
"Нам, прэм`ерам, даводзілася ўмешвацца ў гэтыя пытанні – пытанні адыходу ад раней прынятых абавязальніцтваў", – сказаў ён.
Па словах беларускага прэм`ера, летась Беларусь і Расея вышлі на новы якасны ўзровень стасункаў – перайшлі на супрацоўніцтва ў сферы складанага машынабудавання, стварэнне суперкампутара, сумеснае засваенне касмічнай прасторы. "З расейскімі калегамі мы падпісалі дакументы па сумесным запуску спадарожніка, а таксама стварэнню іншых спадарожнікаў, якія ўвойдуць у касмічную структуру Расейскай Федэрацыі", – сказаў ён.
"Прыемна, што з прыходам Міхаіла Яфімавіча нашы сустрэчы насілі рэгулярны характар", – адзначыў С.Сідорскі. Ён таксама паведаміў, што на наступную пятніцу было прызначанае чарговае паседжанне Саюзнага ўрада ў Менску. "І мы зробім усё магчымае, каб гэтыя тэндэнцыі былі замацаваныя з новым складам урада", – сказаў ён. Беларускі прэм`ер выказаў упэўненасць, што новы расейскі ўрад падтрымае распачынанні ўрада М.Фрадкова, паведамляе "Інтэрфакс".