Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Лідэры «Молодежного Яблока» падпалілі сябе ля сцен Крамля (Фота) 09:48, 13/09/2007
Лідэры «Молодежного Яблока» Ілля Яшын і Аляксандр Шуршаў здзейснілі сімвалічнае самаспаленне ля сцен маскоўскага Крамля, пратэстуючы супраць аперацыі "Пераемнік", паведамляе ў чацвер сайт арганізацыі.
"Яблычнікі" разгарнулі на Сафійскай набярэжнай расцяжку "Ніякіх пераемнікаў або гары ў пекле". "Адправіўшы ўрад у адстаўку, Уладзімір Пуцін пачаў працэс неканстытуцыйнай перадачы ўлады свайму "спадчынніку", – заявіў Яшын, выступаючы перад журналістамі. – Сваёй акцыяй «Молодежное Яблоко» пратэстуе супраць аперацыі пераемнік і патрабуе, каб новы прэзідэнт Расеі быў абраны на свабодных і сумленных выбарах, а не прызначаны дзейным кіраўніком дзяржавы".
"Далоў уладу чэкістаў!", – пачалі скандаваць лідэры «Молодежного Яблока» і ўспыхнулі. "Расея без Пуціна і пераемнікаў!", – скандавалі два дзесяткі актывістаў «Молодежного Яблока», якія сабраліся падтрымаць таварышаў. Акцыя працягвалася каля хвіліны, пасля чаго падпаленых апазіцыянераў патушылі вогнетушыцелямі. Карэта хуткай дапамогі, якая пад`ехала да месца правядзення акцыі, павезла пацярпелых у Інстытут Скліфасоўскага.
"Вы ўжо немаладыя, спадар Прэзідэнт. У вашым узросце людзі пачынаюць задумвацца пра вечнае. – гаворыцца ў адкрытым лісце Пуціну, распаўсюджаным на акцыі. – Памятайце, Уладзімір Уладзіміравіч, усе дыктатары гараць у пекле. І іх там нямала".
Нагадаем, 12 верасня, на сустрэчы ў Крамлю кіраўнік кабінета ўрада Міхаіл Фрадкоў звярнуўся да прэзідэнта Пуціна з просьбай аб адстаўцы кабінета міністраў. Пуцін прыняў адстаўку. Да вечара Пуцін занёс кандыдатуру прэм`ера – гэта 66-гадовы "фінансавы выведнік" кіраўнік “Росфинмониторинга” Віктар Зубкоў, аднакурснік прэзідэнта і цесць цяперашняга міністра абароны Расеі. Дзярждума зацвердзіць Зубкова на пасаду прэм`ера ўжо заўтра, 14 верасня.