Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Раман Якаўлеўскі: «Крызіс піхае Лукашэнку на самыя неверагодныя альянсы»
14:40, 13/09/2007

Прэм`ер-міністр Казахстан Карым Масімаў у сераду на брыфінгу ў Астане заявіў, што Казахстан зацікаўлены ў транзіце нафты праз Беларусь і яе перапрацоўцы на беларускіх НПЗ. «Сёння мы назіраем самы востры крызіс даверу паміж палітычным кіраўніцтвам Расеі і Беларусі. Гэта піхае Аляксандра Лукашэнку на самыя, здавалася б, неверагодныя альянсы, якія прапаведуюць энергетычную незалежнасць і бяспеку ад Масквы, што імкнецца захаваць свой манапалізм на пастаўкі газу і нафты ў Еўропу. Патэнцыйную канкурэнцыю Расеі ў гэтым можа скласці Казахстан, які паслядоўна і спакойна праводзіць незалежную палітыку ўласных нацыянальных інтарэсаў. А яны ўсё больш распаўсюджваюцца не толькі на Цэнтральна-Азіяцкі рэгіён і Кітай, але і Еўропу», – заявіў у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97 аглядальнік міжнароднага партала «Wider Europe» Раман Якаўлеўскі.

Паводле слоў Якаўлеўскага, у на сёння ўся стратэгія сацыяльна-эканамічнага развіцця Казахстана грунтуецца на нафце. «Паток нафтадаляраў павінен, як думацца, падняць эканоміку ў цэлым і вырашыць усе сацыяльныя, гуманітарныя, экалагічныя і іншыя праблемы. Нафты ў рэспубліцы і насамрэч шмат. Яе сукупныя запасы, па шматлікіх ацэнках перавышаюць 25 млрд. барэляў, або прыкладна 3,6 млрд.т. (ва ўрадзе Казахстана зыходзяць з лічбы 8 млрд.т., але гэта ўжо відавочны перабор). Цяпер уся казахстанская нафта здабываецца на сушы, і гэтыя радовішчы зусім не вычарпаныя. Нафтавыя прыбыткі высокія, аднак, рынак толькі на пачатку свайго развіцця – вузкі і нізкапрыбытковы. Заходнія краіны, якія імкнуцца знайсці альтэрнатыву неспакойнаму Блізкаму Усходу, не могуць сабе дазволіць пакінуць без увагі такое месца як Казахстан. Нафтавае радовішча ў паўночнай частцы Каспія, дзе, паводле ацэнак тых жа заходнікаў знаходзіцца да 13 млрд. барэляў нафты, з`яўляецца найбуйнейшым у свеце адкрыццём з тых часоў, як звыш за 30 гадоў таму было адкрытае радовішча ў заліве Прудхэу на Алясцы», – гаворыць эксперт.

Тым не менш, на думку Якаўлеўскага, нягледзячы на наяўныя дамоўленасці з Расеяй па развіцці прыкаспійскага трубаправода, ні Казахстан, ні Туркменістан не маюць намеру адмаўляцца ад удзелу і ў транскаспійскім праекце. «Пра гэта адкрыта казалі іх прэзідэнты. Пра перспектыву гэтага праекту размаўлялі 27–28 жніўня ў «Юрата» і прэзідэнты Польшчы, і Літвы. Няма падстаў сумнявацца, што гэтая тэма прысутнічала і падчас нядаўніх кантактаў Валдаса Адамкуса з прэзідэнтамі Украіны і Казахстана. Можа так здарыцца, што на Вільнюскім энергетычным форуме 10–11 кастрычніка ўдзел Астаны будзе на больш высокім узроўні, чым у Кракаве. Не выключана, што там з`явіцца і спецпрадстаўнік Беларусі. Увогуле, нічога нельга выключаць. У энергабяспецы мы ўсе патрапілі пад прэс расейскага манапалізму», – лічыць эксперт.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: