Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
1 жніўня 2007 года канцэрнам "Белнафтахім" была занесеная прапанова аб павелічэнні памеру субсідый у сувязі з падвышэннем экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты.
Гэтымі днямі прэзідыум савета міністраў Беларусі ўхваліў падвышэнне субсідый нафтаперапрацоўшчыкам на закуп сыравіны ў сувязі з ростам ставак экспартных пошлін на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў рэспубліку, паведамляе "Інтэрфакс".
Згодна з дакументам, бюджэтныя субсідыі нафтаперапрацоўшчыкам могуць быць павялічаныя з 1 жніўня 2007 года з ранейшых 90 % ад сумы спецпошліны да 110 % (на "трубавую" нафту) і да 127 % (на "чыгуначную" нафту).
Да апошняга моманту эксперты не былі ўпэўненыя, што беларускі ўрад пойдзе на такі крок. Але мабыць гэта апынулася адзіным магчымым рашэннем праблемы стратнасці перапрацоўкі нафты на беларускіх НПЗ як для давальцаў, так і для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь, у выніку якой расейскія нафтавыя кампаніі ў жніўні гэтага года сышлі з беларускага рынку.