Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімер Арлоў: «Кожнай нацыі Бог пасылае выклік» 10:50, 13/09/2007
Гісторык і пісьменьнік Уладзімер Арлоў заклікаў беларусаў далучыцца да Эўрапейскага маршу, які пачнецца ў 14:00 14 кастрычніка на Кастрычніцкай плошчы Менску. “Я пайду, каб быць разам з людзьмі. Мне здаецца, што кожнай нацыі калі-небудзь Бог пасылае выклік і чакае адказу. У нашым выпадку гэты выклік быў кінуты ў сярэдзіне дзевяностых, калі вельмі востра стаяла пытаньне Незалежнасьці і менавіта падчас тагачасных акцый было вырашана пытаньне зь Незалежнасьцю. Я лічу, прапановы Эўразвяза - гэта рука, працягнутая ад ЭЗ да Беларусі. І калі б нашая ўлада таксама працягнула руку, то праз непрацяглы час мы б жылі ўжо ў іншай дзяржаве. Упэўнены, што зьмены, на мой погляд будуць абавязкова і Эўрапейскі марш можа стаць пачаткам гэтых зьменаў”, -- заявіў гісторык.