Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менск прыехаў новы амбасадар Польшчы 11:45, 13/09/2007
Новы амбасадар - Хенрык Лiтвiн - прыехаў у беларускую сталіцу з сям’ёй і прыступіць да сваіх абавязкаў пасля таго, як адбудзецца ўручэнне даверчых грамат Аляксандру Лукашэнку.
Пра гэта карэспандэнту “Пагоні” паведамілі ў прэс-службе пасольства Польшчы ў Беларусі.
Хенрык Лiтвiн да апошняга часу працаваў намеснікам дырэктара Дэпартамента ўсходняй палітыкі Міністэрства замежных спраў Польшчы. Дыпламат у свой час закончыў магiстратуру Iнстытута гiсторыi Варшаўскага унiверсiтэта, вучыўся ў аспiрантуры Iнстытута гiсторыi Польскай акадэмii навук. Абаранiў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў навуковым супрацоўнiкам Iнстытута гiсторыi Акадэмii навук Польшчы, кiраўнiком консульскага аддзела ў Львове, генеральным консулам у Львове. З 1995-га па 1998 год працаваў у сiстэме МЗС сваёй краiны, займаў пасаду вiцэ-дырэктара Дэпартамента Усходняй Еўропы. З 1997-га па 2001 знаходзіўся ў Iталii саветнiкам-пасланнiкам Польшчы ў Iталii, кiраўнiком консульскага аддзела ў Рыме. З 2001-га па 2005 год Лiтвiн з`яўляўся намеснiкам амбасадара Рэспублiкi Польшча ў Маскве. Са студзеня 2006 года дыпламат працаваў у Мiнiстэрстве замежных спраў, намеснiкам Дэпартамента ўсходняй палiтыкi.