|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Рабочыя адмовіліся аддаваць свае акцыi дзяржаве 12:21, 13/09/2007 Запазычанасьць акцыянэрнага таварыства складае сёньня два з паловай мільярды рублёў. Дзеля фінансавага аздараўленьня працаўнікам прапанавалі перадаць дзяржаве поўны пакет акцыяў, паведамляе “Радыё Свабода”. Людзі ня супраць выратаваньня прадпрыемства. Але яны не прызнаюць мэтады, якія выкарыстоўваюць адміністрацыя і абласныя чыноўнікі. Так, на агульным сходзе акцыянэрам прапанавалі прагаласаваць за пастанову аб рэарганізацыі, якую падрыхтавалі без папярэдняга ўзгадненьня зь імі. На знак пратэсту нязгодныя пакінулі агульны сход. 685 чалавек адмовіліся вяртаць свае акцыі. Некалькі дзясяткаў падалі пазоў у гаспадарчы суд. Юрыст незалежнага прафсаюзу Радыёэлектроннай прамысловасьці Аляксандар Каралёў лічыць, што праўда на баку рабочых. “Ня ведаю, якая будзе пастанова суду, хутчэй за ўсё не на карысьць рабочых, але ў любым выпадку яны маюць рацыю. Ніхто бязь іхнай згоды забраць у іх акцыяў ня можа. Калі яны будуць настойлівыя, могуць дайсьці да міжнародных арганізацыяў дзеля таго, каб дабіцца сваіх правоў”, – кажа Каралёў. Спадар Каралёў прыгадаў падобную сытуацыю на магілёўскім заводзе “Тэхнапрыбор”. Там, аднак, людзі ня дужа супраціўляліся, акцыі неўзабаве перайшлі да дзяржавы. Аляксандар Каралёў зазначае, што ў Магілёве выразна праглядаецца тэндэнцыя да рэарганізацыі акцыянэрных прадпрыемстваў у дзяржаўныя. Юрыст мяркуе, што штучнае акцыянаваньне прадпрыемстваў не апраўдала сябе. “На працягу апошніх год акцыі нічога ня значаць. Людзі, якія ўклалі свае грошы, не атрымоўваюць ніякіх дывідэндаў. Сэнсу ў акцыі, па вялікім рахунку, няма, але калі чалавек уклаў свае грошы ў акцыі, забіраць іх назад ня маюць права. Няхай спачатку вернуць людзям тое, што яны ўклалі з улікам інфляцыі, і гэта было б справядліва”, — зазначае Аляксандар Каралёў. Магілёўскі рамонтны завод спэцыялізуецца на рамонце рухавікоў усіх мадыфікацыяў, а таксама на рамонце паліўнага абсталяваньня. Працуюць на заводзе каля трох тысяч чалавек.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|