Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Любамір Рэгак: «Трэба паважаць еўрапейскія правілы»
17:17, 13/09/2007

"Энергетычнае супрацоўніцтва паміж Еўропай і Беларуссю сёння адбываецца толькі на экспертным узроўні. Але на вышэйшым узроўні ніякага супрацоўніцтва няма, таму што ўсе стасункі з Беларуссю абмежаваныя яшчэ з 1997 года. Існуюць прапановы Еўрапейскага Звязу па развіцці паўнавартасных стасункаў з Беларуссю. Але сёння адбываюцца толькі эпізадычныя, тэхнічныя перамовы. Каб беларускія ўлады змаглі супрацоўнічаць з Еўразвязам, трэба паважаць еўрапейскія правілы. Усё запісанае ў 12 прапановах Еўракамісіі Беларусі. У першую чаргу неабходна, каб улады Беларусі паводзілі сябе таксама, як іншыя партнёры Еўрапейскага Звязу", – заявіў у інтэрв`ю прэс-цэнтру Хартыі’97 Часовы павераны ў справах Славакі ў Беларусі Любамір Рэгак, каментуючы заяву прэс-сакратара МЗС Беларусі пра "зрухі" ў развіцці дыялогу Беларусі з Еўразвязам, якія нібыта мелі месца. З 1 ліпеня Славакія выконвае ў Беларусі функцыю мясцовага старшынства ЕЗ ад імя Партугаліі.

У развіцці дыялогу Беларусі з Еўразвязам і Еўракамісіяй ёсць пэўныя зрухі. Пра гэта заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў сёння на брыфінгу.

Паводле яго слоў, развіваецца энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі і ЕЗ – прайшлі экспертныя кансультацыі ў гэтай сферы. Станоўчая дынаміка адзначаецца ў гандлёва-эканамічных стасунках Беларусі з краінамі Еўрапейскага Звязу. "Мы адкрытыя для развіцця гэтых і іншых кірункаў узаемавыгаднага супрацоўніцтва з ЕЗ", - сказаў Андрэй Папоў.

Ён нагадаў, што падчас нядаўніх перамоваў намесніка міністра замежных спраў Беларусі Валерыя Варанецкага ў Брусэлі беларускі бок выказаў некалькі прапаноў па развіцці супрацоўніцтва. "Яны захоўваюць сваю актуальнасць", – падкрэсліў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства.

"Беларусь выступае за пабудову адзінай вялікай Еўропы, у якой будзе месца для ўзаемадзеяння з усімі зацікаўленымі бакамі", – склаў Андрэй Папоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Функциональные задвижки шиберные от Технекс
Все клининговые услуги - комплексный подход, ежедневная уборка
Уникальная защита картера на Suzuki в Москве