Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 1314 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рух «За Свабоду» зноў спрабуе зарэгістравацца
10:29, 13/09/2007

12 верасня Аляксандр Мілінкевіч разам са сваімі паплечнікамі перадаў у Міністэрства юстыцыі дакументы на рэгістрацыю Праваабаронча-асветніцкага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. Гэта ўжо другая спроба рэгістрацыі аб’яднання.

Рашэнне аб стварэнні аб’яднання было прынята на Устаноўчай Канферэнцыі 11 жніўня ў Заслаўі. На Канферэнцыі прысутнічала 74 чалавекі. Быў прыняты статут, абраныя кіруючыя органы і рэвізійная камісія. Кіраўніком ПАГА “Рух “За Свабоду” абраны Аляксандр Мілінкевіч. Намеснікамі кіраўніка сталі Віктар Карняенка і Юрась Губарэвіч.

Удзельнікі ўстаноўчага сходу абралі Раду з прадстаўнікоў усіх рэгіёнаў Беларусі. Сярод галоўных кірункаў дзейнасці арганізацыі - абарона правоў і свабодаў чалавека, удзел у пабудове грамадзянскай супольнасці, садзейнічанне забеспячэнню незалежнасці і суверэнітэту, садзейнічанне стварэнню умоваў для правядзення свабодных і дэмакратычных выбараў.

Нагадаем, што Міністэрства юстыцыі адмовіла ў рэгістрацыі Рэспубліканскага праваабарончага грамадскага аб’яднання “Рух “За Свабоду”. Паводле заснавальнікаў арганізацыі, у лісце Мінюста не ўтрымліваецца абгрунтаваных падставаў для адмовы ў рэгістрацыі. Сярод прэтэнзіяў Міністэрства няма ніводнай, датычнай незаконнасці мэтаў, задачаў і метадаў дзейнасці. 19 верасня Вярхоўны Суд Беларусі распачне разгляд скаргі РПГА “Рух “За Свабоду” на рашэнне Міністэрства юстыцыі аб адмове ў рэгістрацыі грамадскага аб’яднання.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: