Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Зміцер Бабіцкі: «Зніжэнне тэмпаў росту ВУП выклікае пагаршэнне жыцця людзей» 16:03, 13/09/2007
Міжнародны валютны фонд прагназуе зніжэнне тэмпаў росту ВУП Беларусі у 2008 годзе амаль да 8% і рост інфляцыі да 15%. Гэтую інфармацыю пагадзіўся пракаментаваць прэс-центру Хартыі’97 эканаміст Зміцер Бабіцкі.
“Гэты прагноз цалкам верагодны. Зніжэнне тэмпаў росту ВУП выклікае пагаршэнне жыцця людзей і абвастрэнне сацыяльных праблемаў. Але асабліва істотны уплыў на настроі людзей можа аказаць паскарэнне інфляцыі. Па сутнасці гэта будзе сведчыць пра крах стратэгіі макраэканамічнай стабілізацыі, якую праводзіць апошнія гады беларускае кіраўніцтва. Узровень інфляцыі – гэта адзін з істотных ейных паказчыкаў. Заўважны рост цэнаў будзе вельмі негатыўна ўспрыняты насельніцтвам і падарве давер людзей да існуючай сістэмы. Цалкам рэальна пры гэтым спыненне рэальнага росту заробкаў. Наколькі я ведаю, у рэгіёнах малазабяспечаныя людзі, найперш пенсіянеры ужо зараз адчуваюць на сабе негатыўныя змены ў эканомікі і вельмі абураюцца з гэтай нагоды”, – лічыць Зміцер Бабіцкі.