Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валянцін Голубеў: Пазыцыі ўлады і дэмакратычных сілаў павінны супасьць 16:35, 14/09/2007
“Беларусь - гэта частка Эўропы, і яна ня можа ня ўдзельнічаць у працэсах, якія адбываюцца на кантынэнце. Было б вельмі добра, каб у справе вызначэньня зьнешнепалітычнага вэктару разьвіцьця краіны пазыцыя дэмакратычных сілаў і афіцыйнай улады супалі”, -- заявіў вядомы беларускі гісторык, дэпутат Вярхоўнага Савету 12 скліканьня Валянцін Голубеў.
Палітык падтрымлівае ідэю правядзення 14 кастрычніка Еўрапейскага Маршу. “Я абавязкова пайду на Эўрапейскі марш, ён - найбуйнейшай акцыя гэтага году. Мне хочацца паглядзець, колькі зараз у Беларусі прыхільнікаў дэмакратычных пераўтварэньняў, колькі адкрытых прыхільнікаў пераменаў”, -- сказаў Валянцін Голубеў.