Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Мілінкевіч сустрэнецца з прэзідэнтам Еўрапарламента і прэзідэнтам Польшчы
12:00, 14/09/2007

Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч сустракаецца ў Кракаве з Прэзідэнтам Еўрапарламента Гансам-Гертам Потэрынгам і Прэзідэнтам Польшчы Лехам Качынскім. Сустрэчы пройдуць 14-15 верасня ў рамках міжнароднай канферэнцыі "Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы". Палітыкі абмяркуюць будучае Еўропы, мадэлі развіцця ЕС і перспектывы яго далейшага пашырэння.

“Тэма далейшага пашырэння ЕС і мадэляў яго развіцця для нашай краіны вельмі актуальная, будучае Беларусі павінна быць звязанае з ЕС, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч напярэдані адлёту ў Кракаў. -- Я буду пераконваць еўрапейскіх палітыкаў, што Еўропа не павінна замыкацца ў рамках сённяшніх межаў. Будучая перспектыва ўступлення ў ЕС з`яўляецца добрым чыннікам, які будзе спрыяць хуткай дэмакратызацыі краіны і як мага хучэйшага пераходу яе да рынкавай эканомікі. Агульная Еўропа бачыцца для нас супольнасцю такіх каштоўнасцей, як правы чалавека, дэмакратыя, свабодны рынак, вяршынства права, стабільнае развіццё эканомікі і грамадская салідарнасць”.

У сёняшняй Канферэнцыі таксама прымуць удзел еўракамісар па рэгянальнай палітыцы ЕС Данута Хюбнэр, спікер нямецкага Бундэстага Норберт Ламерт, еўрадэпутаты і эксперты ў галіне права, міжнарожных адносін і міжкультурнага дыялогу.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: