Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Афіцыйная дэлегацыя Беларусі едзе ў Нью-Ёрк 11:04, 14/09/2007
Беларуская афіцыйная дэлегацыя на чале з міністрам замежных спраў Сяргеем Мартынавым возьме удзел у 62-ой сесіі Генеральнай асамблеі ААН, якая пачне працу ў Нью-Ёрку 18 верасня. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Папоў 13 верасня на брыфінгу ў Менску.
Паводле яго слоў, адным з прыярытэтных кірункаў працы беларускай дэлегацыі стане «працяг рэалізацыі ініцыятыў кіраўніка беларускай дзяржавы аб прызнанні разнастайнасці шляхоў прагрэсіўнага развіцця і аб фармаванні глабальнага партнёрства супраць рабства і гандлю людзьмі ў XXI стагоддзі».
Адмысловая ўвага, адзначыў прэс-сакратар, будзе нададзеная абмеркаванню "пытанняў фармавання справядлівага сусветнага эканамічнага парадку шляхам дасягнення сфармуляваных у Дэкларацыі тысячагоддзя ААН мэт пабудовы адкрытай, справядлівай, заснаванай на правілах, прадказальнай і недыскрымінацыйнай шматбаковай гандлёвай сістэмы, адмовы ад ужывання аднабаковых экстэрытарыяльных эканамічных мераў прымусу як сродку аказання палітычнага і эканамічнага ціску на суверэнныя дзяржавы".
Як паведаміў А.Папоў, беларускі бок плануе спрыяць прасоўванню праекта рэзалюцыі Генеральнай асамблеі аб умацаванні міжнароднага супрацоўніцтва і каардынацыі намаганняў па вывучэнні, змякчэнні і мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама рэалізацыі прапановы менскай міжнароднай канферэнцыі 2006 года аб абвяшчэнні Дзесяцігоддзя адраджэння і ўстойлівага развіцця рэгіёнаў, пацярпелых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.