Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
16 верасня ў Гаазе ўшануюць памяць Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага 16:40, 14/09/2007
Восьмыя ўгодкі гвалтоўнага знікнення віцэ-спікера Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара і бізнэсмэна і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага Нідэрланды адзначаць акцыяй іх памяці. Акцыя ініцыяваная грамадзянскай ініцыятывай «Мы памятаем» пры падтрымцы галандскай ініцыятывы «Mission to Minsk» і пройдзе ў Гаазе.
Акцыя памяці зніклых беларусаў будзе складацца з двух частак. Першая – дэманстрацыя насупраць амбасады Беларусі ў Гаазе. Акцыя пройдзе з 14:30 да 15:00 па мясцовым часе па адрасе: Anna Paulownastraat 34.
Пасля дэманстрацыі па адрасе Alexanderstraat, 18 адбудзецца паказ дакументальнага фільма Юрыя Хашчавацкага «Плошча». Пасля фільма будзе дыскусія наконт становішча з правамі чалавека ў Беларусі.
Абодва мерапрыемствы з`яўляюцца адкрытымі – узяць удзел у любым з іх запрашаюцца ўсё жадаючыя.