Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Мілінкевіч запрасіў старшыню Еўрапарламента на Еўрапейскі Марш 17:50, 14/09/2007
Лідэр руху “За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч асабіста запрасіў старшыню Еўрапарламента Ганса-Герта Петэрынга і дэпутатаў Еўрапейскага парламенту на Еўрапейскі марш "За Свабоду", які пройдзе ў Мінску 14 кастрычніка. Сустрэча палітыкаў прайшла ў Кракаве ў рамках міжнароднай канферэнцыі "Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы" і працягвалася дзве гадзіны.
“Мы – еўрапейцы і хочам прадэманстраваць свой еўрапейскі выбар, - адзначыў А.Мілінкевіч падчас сустрэчы са старшынём Еўрапарламента. - Вяртанне ў свабодную і заможную Еўропу - гарантыя захавання нашай незалежнасці і культуры, развіцця эканомікі і росту дабрабыту”.
Аляксандр Мілінкевіч і Ганс-Герт Петэрынг абмеркавалі таксама палітычную і сацыяльна-эканамічную сітуацыю ў Беларусі, варыянты супрацоўніцтва ЕС з беларускімі ўладамі, падтрымку дэмакратычнай супольнасці, незалежных медыяў і рэпрэсаваных.
Сёння лідэр руху “За свабоду” таксама сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім і спікерам нямецкага Бундэстага Норбертам Ламертам.
Заўтра Аляксандр Мілінкевіч выступіць з дакладам на міжнароднай канферэнцыі "Ад Рымскіх пагадненняў да Канстытуцыйнай дамовы", у якім заакцэнтуе ўвагу еўрапейскіх палітыкаў на інтэграцыйных магчымасцях Еўропы, якія з`яўляюцца добрым чыннікам для хуткай дэмакратызацыі суседніх краін і як мага хучэйшага іх пераходу да рынкавай эканомікі.