Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Гайдукевіча «знялі» з пасады спецпрадстаўніка ў Еўропе
12:04, 14/09/2007

Палітыку паведамілі пра гэта ўчора ўвечары, калі той збіраўся ў службовую камандзіроўку. “Я на гэтай пасадзе больш не працую, у штатах Міністэрства замежных справаў яе ўжо няма. Я ведаў, што так будзе”, -- заявіў палітык.

Напярэдадні “Еўрарадыё” даведалася, што ў чацвер Сяргей Гайдукевіч збіраўся ехаць у Японію ў якасці спецпрадстаўніка ў Еўропе. Але ўжо сёння вядома, што калі ён туды і паедзе, то ўжо ў іншай якасці.

Цікава, што некалькі дзён таму ў інтэрв’ю “БелГазете” палітык заявіў, што з задавальненнем перадаў бы сваю працу Міністэрству замежных справаў:

“Я быў бы вельмі рады гэтаму, вядома, для лідэра партыі, дэпутата праца, якой я займаюся, вельмі важнае іміджавае пытанне. Зняваг на свой адрас прачытаў дастаткова і вельмі ім рады. Значыць, пацэліў у кропку”.

Атрымоўваецца, што ў нейкім сэнсе гэтую падзею можна лічыць адстаўкай па ўласным жаданні. Прынамсі, у наступны раз Гайдукевіч будзе больш асцярожным у сваіх заявах.

Але ж заўважна і іншае. Не ведаем, наколькі эфектыўнай была праца Гайдукевіча як спецпрадстаўніка у Еўропе, аднак як палітык ён выкарыстоўваў сваю пасаду напоўніцу. Пасля адстаўкі спікера “палаты прадстаўнікоў” Уладзіміра Канаплёва менавіта Гайдукевіч заявіў, што хоча балатавацца ў спікеры. На пытанне “Еўрарадыё”, ці магла гэтая заява стаць прычынай адстаўкі, Гайдукевіч рассмяяўся і сказаў: “Без каментароў”.

Тым часам у прэс-службе Міністэрства замежных справаў нам гэтую інфармацыю ні пацвердзілі, ні абверглі, сказаўшы, што правяраюць гэтыя звесткі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: