Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусь забясьпечвае тайны прытулак міжнародным злачынцам
10:22, 14/09/2007

Гэтымі днямі ў цэнтар увагі ўсясьветных мэдыяў трапіла кніга францускай журналісткі Фляранс Артман “Мір і пакараньне”(«Paix et châtiment»). Колішняя прэсавая сакратарка галоўнага пракурора Гааскага трыбуналу Карлы дэль Понта напісала, што ў 1997 Расея і краіны Захаду зрабілі ўсё, каб сэрбска–басьнійскі ваенны камандзір Радаван Караджыч і некаторыя іншыя злачынцы засталіся на волі, а Беларусь у той час на некалькі месяцаў забясьпечыла тайны прытулак Караджычу. Фляранс Артман дала інтэрвію радыё Свабода.

Рэцэнзію на кнігу, якая пакуль існуе толькі ў францускамоўным варыянце, акрамя францускіх мэдыяў зьмясьцілі амэрыканскія, нямецкія, брытанскія, швэйцарскія ды расейскія выданьні. Паводле Фляранс Артман, неўзабаве кніга будзе выдадзеная і на Балканах, паколькі там назіраецца вялікі інтарэс да гэтай тэмы. Француская журналістка таксама чула і пра рэакцыю на кнігу ў Менску. Так у адміністрацыі беларускага прэзыдэнта сказалі, што “інфармацыя адносна тайнага знаходжаньня Караджчыча ў Беларусі для іх такая ж навіна, што і для іншых беларусаў”. У беларускім жа МЗС зазначылі наступнае: “Мала хто і што можа напісаць. Мы чужых кніг не камэнтуем”. Фляранс Артман у размове са Свабодай гаворыць:

“Па–першае, я б хацела, каб вашы чыноўнікі з МЗС ды іншых ведамстваў усё ж прачыталі гэту кнігу. Мая кніга – пра складаныя дачыненьні міжнароднага правасудзьдзя і міжнароднай палітыкі. У адным з разьдзелаў на 70 старонках зьмешчаныя дакладныя факты пра Караджыча і Младзіча і пра тое, як міжнародная супольнасьць не хацела іхнага арышту. Я напісала, як увосень 1997 Караджчыча прывезьлі ў Беларусь. Тут ён прабыў некалькі месяцаў, аднак гэта было тайнае знаходжаньне. Пра гэта ніхто ня ведаў. Зь Беларусі ў Босьнію ён прыляцеў пры канцы 1997– пачатку 1998. І тут ён стаў яшчэ менш заўважным.

На пачатку 2006 года спадарыня дэль Понта захацела высьветліць, ці сапраўды Караджыч піў каву ў грамадзкім месцы ў Босьніі. Пра гэта паведаміў адзін з журналістаў. Ён нават назваў дзень, калі бачыў Караджыча на вуліцы. Дэль Понта паспрабавала спраўдзіць інфармацыю. Ёй адказалі, што гэта немагчыма: Караджыча не маглі бачыць у Босьніі, бо ў гэты час ён знаходзіўся ў Беларусі”.


Як сьведчыць Фляранс Артман, цягам усіх 12 год – ад 1994 па 2006 – ніхто так і ня мог сказаць, дзе ж знаходзіцца Караджыч.

Журналістка піша, як былыя лідэры Францыі, Вялікабрытаніі і ЗША Жак Шырак, Тоні Блэр і Біл Клінтан у часе сваёй сустрэчы ў 1997 гаварылі пра неабходнасьць арышту Караджыча. Аднак дзеля гэтага трэба было інфармаваць і Расею, якая, як і Беларусь, сымпатызавала гэтым югаслаўскім дзеячам. У выніку Шырак заявіў генэральнаму пракурору ААН, што арышт не адбыўся па віне Расеі.

“Вялікай праблемай міжнароднага правасудзьдзя ёсьць тое, што міжнародныя злачынцы так і не панесьлі адказнасьці за свае дзеяньні на Балканах у 1990-я гады”,> – перакананая француская журналістка.

“Людзі не разумеюць, чаму Караджыч і Младзіч не арыштаваныя. Пакуль Караджыч і Младзіч застаюцца на волі, людзі ня вераць, што міжнародныя арганізацыі ў стане кантраляваць сытуацыю, што ў сьвеце можна прадухіліць новую жорсткасьць і новыя злачынствы. Відавочна, што людзі цікавяцца кнігай, у якой зьмешчаны сьведчаньні таго, што міжнародная супольнасьць ня мае жаданьня іх арыштаваць”, – кажа Фляранс Артман.

Слуханьні ў справе Караджчыча ды Младзіча, абвінавачаных у арганізацыі забойства тысячаў мусульманаў, мусяць быць працягнутыя да 2010 году.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: