Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 1415 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Саўмін і Мінфін віны не прызнаюць
11:12, 14/09/2007

13 верасня падчас падрыхтоўчай гутаркі па пазове РПГА «Беларускі Хельсінкскі Камітэт» да Савета Міністраў і Міністэрству фінансаў Рэспублікі Беларусь аб пакрыцці страт, прадстаўнікі дзяржаўнай казны выказалі нязгоду з пазовам. Тым не менш яго разгляд адбудзецца ў Вышэйшым Гаспадарчым Судзе Рэспублікі Беларусь праз два тыдні.

У прысутнасці прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, журналістаў і праваабаронцаў суддзя Кацярына Караткевіч заслухала прадстаўніка Міністэрства фінансаў, які заявіў, што прэзідэнцкі Указ № 460, прыняты ў лістападзе 2003 года, усталяваў парадак вызвалення ад выплаты падаткаў сродкаў, атрыманых у рамках тэхнічнай дапамогі.

У той жа час, БХК настойвае на тым, што да лістапада 2003 г. Рэспубліка Беларусь не выконвала свае абавязальніцтвы па міжнароднай дамове ў рамках супрацоўніцтва Беларусі з саюзам еўрапейскіх супольнасцяў па праграме ТАСІС. Па віне вышэйшых органаў улады сітуацыя з вызваленнем ад выплаты падаткаў не была ўрэгуляваная, з прычыны чаго БХК былі выстаўленыя вялізныя штрафныя санкцыі. Разам з тым, невінаватасць БХК пацвярджаецца спыненнем крымінальнай справы па факце няплаты падаткаў за адсутнасцю складу злачынства.

Прадстаўнікі Савета міністраў на папярэдняе слуханне не з`явіліся, і суд абавязаў адказчыкаў прадставіць пісьмовыя пярэчанні на пазоў.

БХК спадзяецца, што разгляд пазову будзе адкрытым, бесстароннім і справядлівым і дазволіць Рэспубліцы Беларусь працягваць канструктыўнае супрацоўніцтва з Еўрапейскім Звязам.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: