Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 1516
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Дзярждэпартамэнт ЗША: Беларускі ўрад абмяжоўвае свабоду рэлігіяў
15:53, 15/09/2007

У пятніцу апублікаваная справаздача Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША аб стане свабоды рэлігіяў у сьвеце. Частка справаздачы, прысьвечаная Беларусі, налічвае 22 старонкі. У справаздачы сьцьвярджаецца, што ў Беларусі ў мінулым годзе сытуацыя ў гэтай сфэры пагаршалася, што беларускі ўрад абмяжоўваў свабоду веравызнаньняў, карыстаючыся законам 2002 году, які аддае перавагу праваслаўнай царкве.

Пры гэтым пратэстанты цярпелі ад нэгатыўнага стаўленьня ўладаў, у тым ліку таму, што яны маюць сувязі са Злучанымі Штатамі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Апрача таго за мінулы год у Беларусі адбыўся шэраг антысэміцкіх актаў, апаганьваньня манумэнтаў, будынкаў і магіл, якія не атрымалі належнай рэакцыі ўладаў.

Многія рэлігійныя грамады вымушаныя гадамі чакаць рашэньня ўладаў наконт іх рэгістрацыі альбо вяртаньня маёмасьці. Улады парушалі правы і штрафавалі прадстаўнікоў шэрагу рэлігійных груп, а замежныя місіянэры, сьвятары і гуманітарныя супрацоўнікі паўставалі перад створанымі ўладамі перашкодамі ў іхнай дзейнасьці, у тым ліку цярпелі ад дэпартацыяў і адмоваў ў атрыманьні візаў.

Да пазытыўных момантаў Дзярждэпартамэнтам ЗША аднесеная дзейнасьць грамадзкіх актывістаў дзеля ўмацаваньня свабоды веравызнаньня ў Беларусі.

У справаздачы зазначаецца, што ўрад ЗША уздымаў пытаньне свабоды рэлігіяў на перамовах зь беларускімі ўладамі разам з іншымі пытаньнямі аб выкананьні правоў чалавека. Аднак афіцыйны Менск неаднаразова адхіляў запыты абмеркаваць гэтыя парушэньні.

У справаздачы прыводзяцца шматлікія канкрэтныя выпадкі парушэньняў беларускімі ўладамі правоў вернікаў і роўнасьці канфэсіяў, уціску рэлігійных меншасьцяў і закрыцьця іх грамадаў. У тым ліку згадваюцца выпадкі з менскай пратэстанцкай царквой "Новае жыцьцё", у якой улады хочуць забраць малітоўны будынак, адмовы ў рэгістрацыі грамад лютэран, крышнаітаў і іншых канфэсіяў.

Паводле сацыялягічных зьвестак, каля 50 працэнтаў грамадзян Беларусі адносяць сябе да той ці іншай канфэсіі, аднак беларускія ўлады настойваюць, што 80 адсоткаў жыхароў краіны зьяўляюцца праваслаўнымі, 14 – каталікамі, 2 – пратэстантамі.

Паводле стану на студзень 2007 году ў Беларусі было зарэгістравана 3103 рэлігійныя грамады 25 канфэсіяў, у тым ліку 1399 – праваслаўных, 493 – эвангельскіх хрысьціян, 440 – католікаў, 267 баптыстаў, 74 – адвэнтыстаў, 29 – іўдзеяў, 27 – лютэран, 24 – мусульман.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Гидрокостюмы - Ocean Rodeo Pyro Lite Suit
Рекомендуем: торговая недвижимость - www.urg.ru