Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Швайцарыі патрабуюць вызваліць беларускіх палітвязьняў 16:31, 15/09/2007
Швайцарская праваабарончая арганізацыя CODAP пачала збор подпісаў за вызваленьне беларускіх палітвязьняў Аляксандра Казуліна, Андрэя Клімава, Артура Фінькевіча, Зьмітра Дашкевіча, Юрыя Лявонава, Мікалая Аўтуховіча, Антона Кішкурны.
Арганізацыя таксама зьбірала подпісы супраць перасьледу іншадумства на Беларусі.
Пад зваротам падпісваюцца ня толькі жыхары Швайцарыі, але і немцы, французы, ангельцы, паведаміла прэс-служба Партыі БНФ.