Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
17 18 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Акцыі салідарнасьці прайшлі ў Кіеве і Варшаве (Фота)
22:09, 16/09/2007

Сёньня ў Кіеве і Варшаве адбыліся акцыі салідарнасьці з дэмакратычнымі сіламі Беларусі.

У Кіеве гэтым разам акцыя супала з сёмай гадавінай знікненьня журналіста Георгія Гонгадзе, таму актывісты ініцыятывы "Салідарнасьць" арганізавалі пікет ля беларускай амбасады, пасьля чаго далучылісь да акцыі памяці загіблага журналіста на галоўнае плошчы ўкраінскае сталіцы.

У Варшаве сёньня каля будынку беларускай амбасады ў Варшаве адбыўся пікет салідарнасьці з палітвязьнямі і сем’ямі зьніклых палітыкаў і палітвязьняў.

Каля чатырох дзясяткаў перадусім студэнтаў зь Беларусі, якія вучацца ў польскай сталіцы па праграме імя Каліноўскага, прыйшлі да будынку амбасады зь бел-чырвона-белымі сьцягамі, партрэтамі зьніклых, палітвязьняў, плякатамі з надпісамі «Свабоду палітвязьням”.

Беларусаў падтрымалі палякі. “Нам дапамагалі ў камуністычныя часы іншыя народы. А цяпер, калі ў такой сытуацыі беларусы, мы таксама павінны ім дапамагаць. Каб тыя, хто змагаецца, ведалі, што яны не самотныя” – паведаміў “Радыё Свабода” польскі грамадзскі актывіст Томаш Бладынец.

Удзельнік акцыі наладзілі таксама гэпэнінг, у часе якога некалькі чалавек з чорнымі стужкамі на вачах нібыта глядзелі беларускае тэлебачаньне, якое замест праўдзівай інфармацыі адурманьвала іх “опіюмам для народу”.

Напрыканцы пікету прысутныя запалілі сьвечкі і пакінулі іх каля будынку амбасады.


Варшава


Варшава

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: