Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Генадзю Карпенку споўнілася б 58 гадоў…
16:28, 17/09/2007

Сёньня вядомаму беларускаму палітыку, віцэ-спікеру Вярхоўнага Савета 13 скліканьня Генадзю Карпенку споўнілася б 58 гадоў.

Напярэдадні Міністэрства юстыцыі перарэгістравала міжнароднае грамадзкае аб’яднаньне, якое носіць ягонае імя. Гэтую арганізацыю па-ранейшаму ўзначальвае ўдава палітыка – Людміла.

Выканкам аб’яднаньня цяпер ачольвае Валер Костка, які быў памочнікам Карпенкі, калі той ўзначальваў гарвыканкам Маладэчна і зьяўляўся віцэ-сьпікерам Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня. У інтэрв’ю “Радыё Свабода” спадар Костка гаворыць пра самыя адметныя рысы Генадзя Карпенкі – маральнасьць, павагу да падначаленых, чуласьць, апору на прафэсіяналаў:

“Ён любіў падбіраць людзей, зыходзячы зь іх прафэсіяналізму, каб яны маглі творча дасягнуць мэтаў, якія ён перад імі ставіў. Карпенка аб’ядноўваў. Прыкладам, у гарвыканкаме Маладэчна працавалі ўсе – ад камуністаў да сябраў БНФ. І ўсе працавалі разам, на агульную мэту. І сярод іх не было спрэчак, паколькі ўсе палітычныя пытаньні выносіліся за межы выканкаму.

Ён ламаў стэрэатыпы, нашую зашоранасьць. Я не магу ўявіць Карпенку на сэлектарным аграрным паседжаньні. Гэта быў бы нейкі нонсэнс. Гэта другі тып кіраўніка, другая форма кіраўніцтва, гэта другія адносіны да чалавека, да грамадзтва, да нашай дзяржавы”.


Удава Генадзя Карпенкі зь дзецьмі ўжо больш за пяць гадоў жыве ў Нямеччыне:

“Усе гэтыя гады я старалася захаваць арганізацыю. І не таму, што яна названая імем Генадзя. А таму, каб працягнуць ягоныя справы, ідэі, пляны, дзеля якіх ён аддаў сваё жыцьцё.

Увесь час мяне мучыла адно пытаньне: а ці патрэбны цяпер народу Беларусі ідэі Карпенкі, ці памятаюць яго наагул? Я думаю, што памятаюць. І ў гэтым я пераканалася на сустрэчы ў Нямеччыне, калі да мяне падыходзілі людзі, што прыехалі зь Беларусі. Гэта былі ня толькі сталыя, дасьведчаныя асобы, але й многа моладзі. Ды і артыкулы Генадзя (палітычныя, эканамічныя) актуальныя і сёньня. Як быццам іх пісалі ня 8-9 гадоў таму, а ўчора”.


Генадзь Карпенка памёр 6 красавіка 1999 году – вядомы апазыцыйны палітык на той час быў намесьнікам старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі. Ён рыхтаваўся да прэзыдэнцкіх выбараў 2001 году. Раптоўная сьмерць апазыцыянэра, якому на той час ня было й 50 гадоў, перакрэсьліла такую магчымасьць. Сябры Генадзя Карпенкі лічаць ягоную сьмерць загадкавай.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: