Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Галоўны рэдактар газеты Адміністрацыі прэзідэнта “Советская Белоруссия” Павел Якубовіч у суботнім нумары ў адказах на пытанні наведнікаў сайта выдання паведаміў, што старшыня «палаты прадстаўнікоў» Уладзімір Канаплёў, які днямі падаў у адстаўку, цяжка хворы на астму і кожныя 15 хвілін карыстаецца інгалятарам.
Паводле Якубовіча, нейкі час таму ён папярэдзіў кіраўніцтва краіны, што не здолее ў поўным аб’ёме выконваць свае абавязкі. Цяпер Канаплёў рыхтуецца да складанай аперацыі, якую яму зробяць у кастрычніку ў Санкт-Пецярбургу.