Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя на месцы знікнення Ганчара і Красоўскага (Фота) 16:59, 17/09/2007
16 верасня ў Мінску актывісты Руху "За Свабоду" правялі акцыю памяці зніклых віцэ-спікера Вярхоўнага Савета 13 склікання Віктара Ганчара і бізнэсоўца і грамадскага дзеяча Анатоля Красоўскага. Недалёка ад месца іх знікнення ў 1999 годзе (вуліца Фабрычная 20а) моладзь паставіла партрэты і запаліла свечкі. Свечкі таксма былі запаленыя каля ўваходу ў метро станцыя "Пралетарская", каля якой знаходзіцца вуліца Фабрычная.