Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
          1 2
3 4 5 6 7 8 9
10 11 12 13 14 15 16
1718 19 20 21 22 23
24 25 26 27 28 29 30




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уладзімір Някляеў: «Толькі еўрапейскі шлях. Іншай будучыні ў нас няма»
12:40, 17/09/2007

14 кастрычніка ў Менску пройдзе Еўрапейскі Марш, які закліканы звярнуць увагу на перавагі еўрапейскага выбару для Беларусі, агучыць рэальныя шляхі выхаду з эканамічнага крызісу з дапамогай аб’яднанай Еўропы праз выкананне 12 умоваў Еўразвязу па дэмакратызацыі краіны. Аб тым, які шлях павінна сёння абраць Беларусь, прэс-цэнтр Хартыі’97 гутарыць з вядомым беларускім паэтам, былым старшынёй Саюзу беларускіх пісьменнікаў, кіраўніком беларускага ПЭН-цэнтру Уладзімірам Някляевым.

– Спадар Уладзімір, як Вы лічыце, якім шляхам павінна развівацца Беларусь? Як Вы ставіцеся да еўрапейскага накірунку развіцця?

– Мы з XIII стагодзя з’яўляліся тыповай еўрапейскай краінай. Якім яшчэ шляхам мы можам развівацца? Толькі еўрапейскі шлях. Іншай будучыні ў нас няма. У адрозненні ад той жа Расіі, якая па сваіх традыцыях больш азіяцкая, у нас даўно былі прататыпы парламенцкіх рэспублік. Калі б мы здолелі захаваць напачатку 90-х менавіта гэтую мадэль улады, нашы дэмакратычныя сілы змаглі б супрацьстаяць усім выклікам гісторыі. Зараз, на жаль, у нас дзейнічае чужародная азіяцкая мадэль. Беларусь павінна збліжацца з Еўропай. Гэта для яе цалкам натуральны, гістарычна абумоўлены працэс.

– Ці дапаможа збліжэнне з Еўропай у справе захавання незалежнасьці і нацыянальнай культуры?

-- Збліжэнне з Еўропай будзе спрыяць умацаванню незалежнасці Беларусі і абароне яе нацыянальных інтарэсаў. Гэта бачна на прыкладзе Польшчы і Літвы, у якіх былі сур’ёзныя пытанні з незалежнасцю. Еўропа зацікаўленая ў тым, каб Беларусь была ў еўрапейскай сям’і. Назіраецца узаемнае узбагачэньне культураў краін, якія ўвайшлі ў Еўразвяз, але нацыянальныя адметнасці, якія вылучаюць асобныя рыгіёны ні ў якім разе Еўропай не падаўляюцца.

Ці можа Еўропа забяспечыць перавагі для развіцця нацыянальнай культуры – для мяне спрэчнае пытанне. Я мяркую, што захаваць сваю адметную культуру нам не дапаможа ні Захад, ні Ўсход. Толькі нашыя ўласныя намаганні здольныя нешта ў гэтай справе палепшыць.

– Як вы ставіцеся да дыялогу, які прапануюць уладам дэмакратычныя сілы?

– Я, канешне, хацеў бы, каб дзве Беларусі аб’ядналіся. Я ж не вораг сваёй краіне. Нічога новага для гэтага прыдумваць не трэба Адзіны да гэтага шлях – гэта шлях кампрамісаў. Але ўлада не хоча ісці на кампраміс. Калі гэту цуд здарыцца, я буду толькі рады.

–Як вы ставіцеся да правядзення 14 кастрычніка Еўрапейскага Маршу?

–Да Еўрапейскага Маршу стаўлюся станоўча. Гэта адзін з нешматлікіх спосабаў паказаць, што яшчэ існуе беларуская палітычная апазіцыя.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: